Старонка:Svejk.4.pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Зерне праўды ў гэтым, напэўна, захована, — пачуўся голас Швэйка. — Пане каптэнармус, ня круцеце галавою. Каб вы былі знаёмы з паняю Маршалэк з Жыжкава, дык яна-б вам гэта сьцьвердзіла. Справа ў тым, што гэта пані Маршалэк была яснавідучая, умела кідаць карты і прарочыць будучыню. Жыла яна на глухой вуліцы ў ваколіцы, але да яе прыяжджалі людзі з усяе Прагі, вельмі-ж добра яна варажыла і прадракала ўсім заўсёды адно і тое-ж! Яна ўмела і нячыстую сілу замаўляць.

— Швэйк, — з найвялікшаю цікавасьцю запытаўся Юрайда, — ці былі вы ў яе калі-небудзь на сьпірытычных сэансах? Што гаварыў яе мэдыум?

— Я не хаджу ні на якія «сэнсацыі», — сказаў Швэйк, — але я чуў пра іх ад аднаго мэдыка, што жыў у яе. Таму мэдыку захацелася спрабаваць гэта дзеля навуковае цікавасьці, дык ён запрапанаваў сябе пані Маршалэк за мэдыума, а як, бывала, сядзеў, падвыпіўшы, у «Поўным кубку», дык ахвоча пра гэта апавядаў. Дык от ён пачаў працаваць з гаспадыняй напалову, а як пачалася вайна, дык жанчыны ў іх перад домам станавіліся ў чаргу, у вялікі хвост. А пасьля раптам бяз дай-прычыны пані Маршалэк уздумала не гаварыць усім жанчынам адно і тое-ж: што от іхнія гаспадары вярнушца з вайны цэлыя і здаровыя і што яны яшчэ доўга будуць жыць з імі шчасьліва і ў дастатку. Наадварот, яна стала гаварыць тым, хто ёй мала заплаціў, што гаспадар нібыта забіты, або застаўся бяз ног ці галавы, яшчэ як-небудзь пакалечан. Тады дурныя басы пачалі лаяць вайну і клясьці нашага імпэратара за тое, што ён нібыта адабраў у іх мужыкоў, а пачуўшы ўсё гэта, поліцыя забрала ўсіх і адвяла ў вучастак. На допыце яны паказалі, што гэта нібыта пані Маршалэк ім на картах вываражыла, што іхніх гаспадароў ужо больш няма жывых. Тады зьвярнулі ўвагу на паню Маршалэк, прывялі яе ў вучастак і перш хацелі як-бы павесіць за дзяржаўную здраду, але пасьля пусьцілі дахаты і толькі сказалі ёй, што яна можа браць з людзей, колькі ёй захочацца, але варажыць павінна ім толькі добрае. І яна, нябога, так перапужалася, што ад усяго адступілася і толькі дапамагала мэдыку. От неяк раз прыехала да яе жонка аднаго пракурора, вельмі адукаваная жанчына, і кажа, што яна бачыла сон, нібыта