Старонка:Svejk.4.pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мы ня ўсё атрымліваем, што нам належыць. От таксама, як нашы адступілі з-пад Красьніка, быў у адным палку, ня памятаю ў якім, салдат з настаўнікаў; дык той запыніў камандзіра корпуса і заявіў яму, што іхні полк цэлы тыдзень ня меў ня толькі гарачае стравы, але нават і хлеба, а гэта-ж ім належыць. Тады генэрал пастукаў яму па плячы і сказаў: «Ну, што-ж, гэта справядліва! Што належыць вам, дык належыць, але-ж хлеба няма. Гэта-ж зразумела, ці ня праўда?» Пасьля гэтага настаўнік апыніўся ў Празе ў вар’яцкім доме і, кажуць, усё бегаў па камеры і крычаў: «Дайце людзям тое, што ім належыць… Справядлівасьці няма, але людзі маюць на яе права. Ці ня хочаце вы права з маёнэзам, пане генэрал?»

— Але-ж, Швэйк, — зьдзівіўся каптэнармус, — што гэта ў вас за расказы і прыклады? Вайна ёсьць вайна, а на вайне павінна людзям кепска жыцца. Прыпомніце, што яшчэ і ў царкве моляць: «Захавай нас ад голаду, пошасьці і вайны, о божа!» А от ужо нясуць і віно; ну, зірнеце, на якую гэта роту.

Швэйк зрабіў крокаў колькі наперад. Ад ручаінкі ішоў нейкі салдат і нёс у брэзэнтавым вядзёрцы ваду. Раптам яму насустрэч трапіў падпаручык Дуб.

— Што нясеш? Навошта вада?

— Вада, каб коні напаіць, коні ад паходных кухняў.

— Адкуль ты яе ўзяў? З ручаю? З якога часу дазволена браць ваду з ручаю?

Салдат моўчкі глядзеў на падпаручыка і можна было заўважыць, што ён марна стараецца вырашыць загадку, хто з іх звар’яцеў: ці ён, ці афіцэр.

— Чорт ведае, што гэта за дысцыпліна! — роў Дуб. — Узводны, чаму вы не паслалі разам з ім ефрэйтара? Няўжо вы ня ведаеце, што трэба, каб у нарадзе быў і ефрэйтар, як салдатаў пасылаюць па ваду людзям або казённым коням? Я ў вас пытаюся: чаму вы не паслалі разам з ім ефрэйтэра?

І тады заместа ўзводнага адказаў Швэйк:

— Дык дазвольце сказаць, што вада зусім здаровая, што пан паручык мыў у ёй свае ногі і што яе бралі на каву. Ён ўжо ні ў якім выпадку нічога туды не падсыпаў, пане падпаручык, бо цяпер казённым коням стрыхніны не даюць, каб яны не ша-