цантаў даражэй канторшчыцы і мадысткі, а таксама гувэрнанткі; іх трэба ўжо вадзіць у тэатр, а пасьля куды-небудзь вячэраць. Нарэшце ідуць актрысачкі і танцоркі з балету; гэтым трэба плаціць за іх рахунак у краўца і частаваць іх у багатых рэсторанах, але затое ў іх заўсёды ўласная кватэра. Такія дамы, вядома, нашаму брату вялікая раскоша, але ўсё-ж неяк цярпець можна. А от як надумаешся завесьці інтрыжку з паненкаю з добрае сям’і, што нічога ня робіць, дык тут ужо зусім даводзіцца збанкрутаваць або абакрасьці які-небудзь банк. Таму што такая «прыстойная» паненка хоча мець усё адразу: і кіно, і тэатры, і вячэры, і кветкі, і ўбраньні, і выяжджаць за горад. Імпэратарскі сад яе ня вабіць, бо ёй больш падабаецца нумар у добрым готэлі». І, ведаеце, гэты мой таварыш быў такі спрактыкаваны, што ведаў, якія патравы падабаюцца сьветлавалосым, а якія чорным, што любяць худыя, а што тоўсьценькія, і што трэба гаварыць Тоням, а што Анэлям. Адным словам, ён усяго пакаштаваў.
— Такім чынам, значыць, у яго быў свой уласны мэтод, мэтод навуковага назіраньня, — заўважыў паручык, якога зацікавіла апавяданьне Швэйка, што адкрыла яму новыя пэрспектывы і пункты погляду. А Швэйк ласа зірнуў на пляшку са сьлівавіцай; калі-ж ён убачыў, што паручык Лукаш не супярэчыць, каб ён яшчэ раз пацягнуў з яе, ён добра сербануў з яе і вельмі задаволена казаў далей:
— Пра гэтыя мэтоды я мог-бы шмат чаго расказаць. От, напрыклад, жыў на Сьміхаве адзін купец, Ворлічэк, дык у таго таксама быў свой мэтод наймаць сабе работнікаў. Калі яму патрэбен быў чалавек, ён зьмяшчаў у газэтах абвестку:«Патрабуецца ў вялікі колёніяльны магазын у Празе малады, сумленны, старанны прыказчык, што цікавіцца ня так вялікаю пэнсіяю, як добрым выхаваньнем. Ён павінен ведаць нямецкую мову і ўмець падсмажыць каву і саліць гуркі». І калі такі беспрацоўны прыказчык пасылаў яму просьбу, прапануючы свае паслугі на гэтую пасаду, абяцаўся выказаць сябе вартым яго давяронасьці і выявіць вялікую стараннасьць, дык пан Ворлічэк запрашаў яго да сябе ў магазын і казаў яму: «А ну, шаноўны, абыдзеце навокала прылаўка.» Прыказчык асьцярожна абхо-