Старонка:Spadchyna.pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 68 —

Паглёдкаю сочыць трывожнай
Сьцяжыну ў балоцістай гаці.

Над ім неба з хмарамі вісьне,
Цямрыца дзе вокам ня кінуць;
Няўжож вогнік з хаты ня блісьне,
Няўжож падарожнаму гінуць?

*

Папрадуху зморы абселі,
Ў руках вераценца ня скача;
Галоўку схіліла к кудзелі,
І дрэмле, і сон дзіўны бача.

Ёй сьніцца, што зьнекуля хтосьці
Сьпяшыць ў дарозе да хаты,
Што ён так сьпяшыць к ёй у госьці,
Такі малады і багаты.

І ўсьмешка ўсьцьвіла маладая,
І кроў забурліла крыніцай…
Ёй сьніцца… Дый хто там згадае,
Што ўдосьвет папрадусе сьніцца?..

10/XI—18 г.

|}


ВІХОР ЗАГУЛЯЎ.

Гэй, шумна у боры
Віхор загуляў;
Аб сьлёзах, аб горы
Завыў, запяяў.

Аж хіляцца сосны,
Аж стогнуць дубы
Ад гэтай жалоснай
Віхорнай кляцьбы.

Вавёркі-грызухі.
Заселі ў дуплёх,
Мядзьведзь ад разрухі
Палез у бярлог.