Старонка:Spadchyna.pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 67 —

Плача восень, стогне ў сьне,
З пушчай, з ветрамі галосіць,
Як-бы дзе каго кляне,
Ці аб шчасьці моліць, просіць,

Плача восень ноч і дзень,
Сьлёзы плюскаюць аб вокны,
А па хаце чорны цень
Лазіць, тчэ свае валокны.

Гэта ходзіць, бродзіць сум,
Душу мучыць ў сваіх сетках,
І трывожыць сказы дум,
Дум аб шчасьці і аб кветках.

1915 г.

|}


УДОСЬВЕТАК.

Яшчэ певень пець не масьціцца,
Ня згасла ніводная зорка,—
У хаце дыміцца газьніца,
У хаце ўжо чутна гаворка.

За прасьніцай з мягкай кудзеляй
Папрадуха сучыць пры сьценцы,
За нітачкай нітачку сьцеле,
Вурчыць і вурчыць вераценца.

Хоць мілы сон клеіць павекі,
Хоць будзіць пасьцель успамінак,
Дзяўчына сон гоніць наўцекі,
Расьце і таўсьцее пачынак.

*

А ў полі заходзіцца бура,
Разносяцца жальбы і стогны,
Страхою калоціць віхура,
Дождж хвошча па шыбах сьцюдзёны.

Пуцінай брыдзе падарожны,
Куды ён брыдзе, не згадаці,