Старонка:Spadchyna.pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 69 —

А людзі, што бор той
На дровы сяклі,
З душою разьдзёртай
У хаты ўцяклі.

І пуста, і дзіка
Пад борам кругом,
Як помсты вялікай
Заплёў хто залом.

Як дзе па пажары—
Жыцьця ані чуць…
Касматыя хмары
Па небе паўзуць.

Віхор-жа у боры
Гудзе і гудзе
Аб сьлёзах, аб горы,
Аб людзкай бядзе.

1906 г.

|}


ПАЯЖДЖАНЕ.

Распаўзлася па абшары
Сьцюжным пухам, сьцюжнай марай
Папаўзуха-завіруха—
Злога духа злыбядуха.

Ў полі дымна, ў полі цёмна,
Беспатольна і заломна,
Ні пуціны, ні ўпыньня,
Як у вечнай дамавіне.

Як у моры, ў белым сьнегу,
Без дняваньня, без начлегу,
Ў бездарожжа, ў бяспрыстаньне
Едуць, едуць паяжджане.

Едуць, едуць, ані сьледу,
Ні праслуху, ніпрагледу,