Старонка:Spadchyna.pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 66 —
*

Еду, пхнуся бітым шляхам,
Па балоце конь плюскоча,
А ноч крадзецца паціху,
Сыпле чары ўлева, ўправа.

Пхнуся ўдвойчы з жуткім жахам,
Злыдні зіркаюць у вочы…
Ах, хаця-б ня дацца ліху?
Но, мой косю!.. Стой!.. Канава!..

29/X—18 г.

|}


АСЕНЬНІМ ВЕЧАРАМ.

За хатай асеньнія шумы,
Чуць сьвеціцца ў хаце газьніца,
А думы, гаротныя думы,
Плывуць і плывуць, як крыніца.

Пяюць аб мінуўшым памінкі—
Бязрадасны гымн пражытому…
Быцьця свайго бачыш дажынкі,
Падводзіш рахунак былому.

І лічыш, і лічыш паволі
Удачы свае і няўдачы—
Чаго меў на сьвеце найболей,
Чым сьцежку жыцьця абазначыў.

І думка адна, злыбядніца,
Назойліва цісьне пытаньне:
Ці-ж варта было і радзіцца,
Каб толькі цярпець бязустанне?


ПЛАЧА ВОСЕНЬ…

Плача восень за вакном,
Сьлёзы плюскаюць аб шыбы,
Абняла трывожным сном
Няпрытульныя сялібы.