Перайсці да зместу

Старонка:Спадчына (1922).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
(Пасля перасылкі з Старонка:Spadchyna.pdf/52)
Гэта старонка была вычытаная
— 50 —

Гавораць — ноч, хоць дзень на сьвеце,
І ты з усімі так крычы;
Крычаць: галей! Ідзі галеці,
Крычаць: маўчы! І ты маўчы.

Ідзі, куды нядоля гоне,
Рабі, што скажа ўсё яна:
Будзь рад, калі пад’еў сягоньня;
Мучэньня чарку ці да дна.

Павер папом, што там па сьмерці,
За мукі рай мецьмеш свае,
Бо пекла лепшага і чэрці,
Як тут, ня вынайдуць нідзе!

|}


БЯСПУТНАСЬЦЬ.

Дзе сонца, дзе сонца прытульнага трэба, —
Там хмары, там золкія хмары снуюцца;
Дзе плакаць, дзе сьлёзы крывава ліць трэба, —
Там людзі, там людзі жывыя сьмяюцца.

Дзе песьні, пагудкі прызыўнай дзе трэба, —
Там жальбы там нуднай разносяцца стогны;
Дзе жыць, дзе тварыць жыцьцё новае трэба, —
Там сыплюць магілы, там—сьмерць, пахароны!


З СІРОЦКАЙ ДОЛІ.

Блудзіца сіротка па полі,
Блудзіла, шукаючы долі,
Якой яна зроду ня мела.
І дарма я бядачка хадзіла, —
Забрала сіротку магіла;
Так долі пабачыць ня ўсьпела.

Нічога беднай ня трэба:
Ні хаты, ні сьвіткі, ні хлеба,
Ні людзкага жалю, прывету.
Ня крыўдзіць жыцьцё ў бяспрытоньні
Сіроткі гаротнай сягоньня,
Ўдалі ад няпраўды, ад сьвету.