Старонка:Spadchyna.pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
— 51 —

Сьпі ў вечнай, сіротка, хатулі,
Дзе тата сьпіць твой і матуля,
Ты лепшай ня мела пасьцелі!
Ой, каб ты ў дамоўцы ня спала,
Цябе я, мяне-б ты пазнала,
Мы роўную песьню-б запелі.

Запелі-б так шчыра, балесьне,
А гулка сіроцкая песьня
Па сьвеце нясецца з трывогай.
Мы пелі-б, маліліся сьмела,
Каб наша малітва ўзьляцела
Аж там, аж пад неба, да Бога!

Ў малітве ляглі бы ўсе справы
Якія стварае крывавы
Наш быт у жыцьцёвым пакосе;
Малілі-б, прасілі, каб болей
Шукаці ня трэ’ было долі,
Каб лепей сіроткам жылося.

1906 г

|}


ПЕСЬНЯ.

(З народнай).

Каб была я перапелкай,
Каб я волю мела,—
Дзе-б хацела, паляцела,
Дома-б не сядзела.

Ці па ягады ў бор шчыры
Туды, за сялібкі
Ці ў лёс цёмны па арэхі,
Дзе ляшчэўнік гібкі.

Ці ў зялёны луг, дзе рэчка,
Ўецца і лялее,
Па каліну па чырвону,
Што ў тым лузе сьпее.