Старонка:Spadchyna.pdf/205

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 203 —

І нічога, ой нічога,
Ёй не памагае,—
Век браханьня абрыднога
Баба ня кідае.

Слухай, малец, будзь прыкладным,
Раджу не за грошы,—
Не паддайся вочам здрадным
Дзеўчыны харошай!

Не бяры жонкі выбрэднай
Ды ў багатай скуры,
Хай сабе ўжо будзе беднай,
Ды добрай натуры!

1906 г.

|}


КАЦЯРЫНА.

Ох, як гэта Кацярына
Спрытная ўдава,
Дык другая і дзяўчына
Пры ёй дрэнь-трава!

Кожны хлопец аж трасецца,
Вокам як міргне,
А як губай засьмяецца—
Доўга не засьне.

Кацярына—гаспадыня,
Словам—баба зух!
Мае ўсякае начыньне
І курэй катух.

Не якая там няздара
На руку яна:
Пале ў печы, есьці вара,
І усё адна.