Старонка:Spadchyna.pdf/204

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 202 —

Ночка за чаркай
Пяройдзе, як стой,
Раніца ярка
Зардзіць над зямлёй.

Дымкай чырвонай
Зара замігціць,
Чарку чароўна
Сьвятло развагніць.

1906 г.

|}


БЛАГАЯ ЖОНКА.

Апляла мяне нядоля
З неспакойнай бабай:
«Ледзьве цягне ногі з поля,—
Вадзіцца-ж ня слаба.

Хоць яе мужык я родны,—
Цягам мучыць звадай;
Ці-то годны, ці нягодны,—
Прычапіцца рада.

Як даўгі язык разваліць.—
Сам чорт не запрэча;
Век радню сваю ўсю хваліць,
А маю нівэча.

Што яна мяне здатнейшай,—
У вадным б’е чыне,—
Разумнейшай, дасьціпнейшай,
Лепшай гаспадыняй.

Часта паласаваў пугай,
Валасы патузаў;
Скураной ня раз папругай
Наляпіў ёй гузаў.

Стану біць, запершы ў клеці:
Дружна поўха скача;
І што-ж? Плачуць толькі дзеці,
І сама ўсьцяж плача.