Старонка:Spadchyna.pdf/206

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 204 —

Наварыла чамярухі,
Ладак напякла,
Паляцела і сівухі
Пляшку прынясла,

Мадладзенькага Захару
Садзіць за сталом,
І гарэлку чарка ў чарку
П’юць сабе ўдваём.

Занурылася чупрына…
Спаці хоча госьць.
Знае дзела Кацярына…
Дзе-ж такая ёсьць?

Госьцю ложак памасьціла,
Наша удава;
Пад вакном-жа колькі сіла
Гукае сава.

1906 г.

|}


ПРЫПЕЎКА.

На што бабе агарод,
Калі баба стара,
Калі бабе са сто год,
Кіпне пэўне зара.

Лепш аддаць гэты садок
Дзяўчынцы прыгожай,
Хай гусьценькі вішнячок
У садку размножа.

Будзе надна у цяньку
Летам паляжаці,
З пекным хлопцам падруку
Ўдвойчы пагуляці.

Будзе вішанькі зрываць
Дзяўчынка насьпелы
І дружочка частаваць
І туліць нясьмела.

1906 г.