Старонка:Son na kurgane.pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзяўчынка.

Мамку маем і не маем

(Ідуць далей, разгледаючыся)

Падростак (дурнаваты, вядучы сьляпую бабу, каторая баючыся ступае).

Зараз, зараз сьвет пазнаем...

Сьлепая.

Ці ня зьбіўся ты з дарогі? -
Дзе ступлю, пячэцца ў ногі.

Падростак.

Ціха, бабка, пойдзе гладка;
Не сьпячэшся, як аладка;

Як ні бойся - не ўбаішся:
Ўсе сягоньня патпякліся.

(Убачыўшы ламацьцё)

.

А!.. начовачкі і столік!

Сьлепая.

Дзе-ж мы гэта, мой саколік?

Падростак.

А пад грушай, на узьмежку;
Сядзь пад ёй во, як пад дзежкай,

І глядзі на дым чырвоны,
З даля, як с-пад парасону.

Сьлепая.

А вагонь-жэ не дастане?