Старонка:Son na kurgane.pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Стары (з ім, разам, старая і іх нявестка з грудным дзіцем; нясуць стол, начоўкі і калыску).

Я казаў вам, што за блізка -
Пачарнела аж калыска.

Нявестка.

Ах, забыліся дайнічкі!

Старая.

Стаўма гэтта каля дзічкі.

Стары.

А рабі ўжо, як там знаеш.

Нявестка.

Каго толькі не спытаеш -
Адным чынам, што нам хтосьці
Патпаліў сяло па злосьці.

Старая.

Каб звуглеў, як гэта сажа.

Стары.

Чымся слухаць, што хто кажэ,
Лепш папраў дзіцю пялёнкі.

(Усе атходзюць).

Нявестка (на выхадзе).

Не забыць каб зноў даёнкі.

Дзяўчынка (і хлопчык з ёй - абое ужо заплакаўшыся).

Дзе-ж той тата збег сягоньня?

Хлопчык.

Мамка ёсьць, але вон гоне.