Старонка:Son na kurgane.pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Войчым.

Тут у лямэнт бабы, дзеці.

Мачыха.

К сваім хатам мы ляцеці.
Ўратаваці не прышлося.

Войчым.

Найперш з нашых занялося.

Мачыха.

Як-жэ собіла ў час гэткі
Замарудзіць так вам, дзеткі?...

Сват (заметна манючы).

Мост зламаўся, ну, праждалі,
Покі броду атшукалі.

Войчым (панура).

Знаем вашые мы броды:
Гэта так у нас заўсёды.

Соцкі (выбегае с парожнім вядром).

А вы што тут сталі ў кучы
Ды, як мокрые анучы,

Не парушыцеся з мейсца?
То-ж не жарты вам, здаецца...

Патпаліў ўсіх нейкі злодзей...
Зараз воласць с прыскам пойдзе.

(Маладая свой вянок, сват ручнік а музыка скрыпку вешаюць на грушы, і ўсе ідуць за соцкім у старану пажару)..