Старонка:Son na kurgane.pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

.

А які-ж, ах, быў удачны!
Каб вы зналі - які смачны!

Сват (пьянаваты, панура).

Відно, смачны, бо смалілі,
Што аж хаты ў дым пусьцілі.

Маршалак.

Знаць, згуляці захацелі
Без шлюбоўнікаў вясельле.

Музы́ка.

Але толькі без музыкі -
Пад пажарные скавыкі.

Войчым маладога (выходзе са стараны пажару с пустымі - як і мачыха рукамі).

Ну, прыехалі, нарэшце!
Вось чым сэрцэйка пацешце,
Малады і маладзіца.

Мачыха.

Мы ў суседавай сьвятліцы
Вас ад шлюбу выглядаем;
Гаманім сабе, чэкаем...

Войчым.

Як вам ведама - дзе мелі
Адгуляць вашэ вясельле.

Закосьнік.

Ў вашых можна-б скруціць ногі -
Ні разгону, ні падлогі.

Мачыха.

А тут раптам у ваконцы
Віднютэнька, як-бы ў сонцы!