Старонка:Son na kurgane.pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вон адгэтуль! вон са скурай!
Я ганю цябе сьвячніцай:
Вечнай плесьняй гэтых мураў,
Неспажытаю цямрыцай.

Хто гішэфты нам папсуе,
Я здаўлю таго прынукай:
Абручом такім спаўю я,
Як вужакай, як гадзюкай.

7-е відма.

Дужа, дужа так нягодна:
Праў сьвянцоных не шануеш;
Гэткай подласьцяй выроднай
Сабе пекла прыгатуеш.

Скуль ты маеш пазваленьне
Скарбам гэтым карыстаці?
Проч адгэтуль безадменна!
Ціха сядзь у сваей хаце.

Проч ад нашаго ўладарства!
Я гань цябе павагай
Найвышэйшай земных царстваў!
Здрадай к сьвету, к цемры смагай.

Хто наш голас не ўшануе, -
Я здаўлю таго прынукай;
Абручом такім спаўю я,
Як вужакай, як гадзюкай.

Чорны (звонючы ўсё ).

Ў права, ў лева, ў лева, ў права
Аплетаці шчыльна, жвава

Абручамі ў знак, не ў знакі,
Як гадзюкі, як вужакі!