Старонка:Son na kurgane.pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Відмы (сплетаюцца за рукі і, як ланцугом, ачэпліваюць і кружацца навокала Сама).

Як гадзюкі, як вужакі,
Абручамі ў знак, не ў знакі

Аплетаці шчыльна, жвава
Ў права, ў лева, ў лева, ў права!

Чорны (падымае і стукае аб саганок абломкам муру).

Гэй, на вырай, гэй, на жніва!
Толькі спрытна, толькі жыва.

Ў лева, ў права, ў права, ў лева
Па насьпелыя пасевы!

Відмы (расплетаючыся і збегаючы з ганку - кожнае у сваю старану).

Па насьпелыя пасевы -
Ў лева, ў права, ў права, ў лева!

Толькі спрытна, толькі жыва,
Гэй, на вырай! гэй, на жніва!

Сам (папраўляе ямчэй у руках тапор).

Што за дзіва, што за сіла
Тут сьвістала, скавытала.
Штось круціла, штось муціла,
Як вяроўкай, аплетала.

(Відмы па хвілі варочаюцца у тым самым парадку, але кожнае валачэ с сабой — зачапіўшы пятлёй за шыю — таварыша, каторы, астанаўліваючыся каля Чорнаго, кідае яму у саганок колькі медзякоў; пасьля відма садзіць свайго таварыша на кругу каля Сама канцомъ вяроўкі завязываючы рукі).