Старонка:Son na kurgane.pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хто псуць фабрыку спрабуе -
Я здаўлю таго прынукай:
Абручом такім спаўю я,
Як вужакай, як гадзюкай.

5-е відма.

Ці ты блёкату напіўся,
І за лішне перамерыў? -
Аж пад мур наш заваліўся
С сваей востраю сякерай.

Не, не трапіў на пару ты,
Не туды прывёў бог шкляны...
Напаю цябе атрутай,
Аж патомак будзе пьяны.

Вон адгэтуль, покі цэлы!
Я ганю цябе законна:
Шкляным звонам, капляй белай; -
Царства нашаго аслонай.

Хто звадзіць шынк наш спрабуе,
Я здаўлю таго прынукай:
Абручом такім спаўю я, -
Як вужакай, як гадзюкай.

6-е відма.

Ну, чаго сюды прыпоўз ты?
Ці табе не здаў хто рэшты?
Чаго лезеш горш каросты
І гішэфты мне псуеш ты?

Тут не гандэль, тут не крама:
Німа дзёгцю, німа солі...
Вон! Засядзь клапом пад трамай,
Шукай скарбу ў сваей столі.