Старонка:Son na kurgane.pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Распалі нашу долю заломную,
Не пракляцьцем, а божым будзь дарам!

(Перэстаўшы пець).

Нейкую кашу, бадай, не з дабромъ
Ліха ўжо, ўзнаць, заварыла;
Сьвіст, бразгатня, тупаніна кругом.
Што за нячыстая сіла?!

Проста рабінава ночка прышла!
Жудасьць — дзе вока ня кіне...
Пацераў спробую, можэ імгла
Гэта шыпучая згіне.

(Шэпчэ пацеры. Чорны сьвішчэ: паяўляецца чалавек у лекайскім уборы і, падаўшы жалезны саганок, знікае. Чорны запускае у сярэдзіну саганка руку і, падыймаючы аттуль жменю золата, падтрэсае яго на далоні; грошы са звонам — як путаў жалезных — валюцца ізноў у гаршчок; Чорны ізноў аттуль іх бярэ і так усё перэсыпае. Сярод ночнай цемры, золота блішчыць чырвона-смольным жуткім полымем і, як сыпецца, выдае, быццам плыве нейкая крывавая поліўка).

Чорны.

Дзын-дзын-дзын, зьвіні, як жалеза,
Золата, звонка-званіста;
Зьвіні па жалезных нарэзах
Дзын-дзын, зьвіні ў звон ірдзіста.

Зьвініце ў звон золата, лозы;
Сыкайце, гадзіны, з гнёздаў;
Зьвініце ў звон золата, сьлёзы;
Блыск свой гасіце вы, зьвёзды.

(Вецер усіліваецца. Словы Чорнаго зліваюцца у нейкую дзікую музыку з бразганьнем грошы, шэлестам зарасьляў і скрыпам дошак забітых вакон і дзьвераў замчышча. Паяўляюцца — то з аднэй то з другой стараны ганку — відмы; Чорны кідае кожнаму з іх па колькі чырвонцаў на зямлю, — касьцятрупы хціва іх падбераюць, патходзюць к Саму і цянююць навокала яго — то падбліжаючыся, то аддаляючыся ад абведзенаго мелам круга).

.

.

.

.

.