Старонка:Son na kurgane.pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мыслі благіе далей адлетуць,
Шорах так страшэн ня будзе

(пяе)

Атуманіла ночэнька цёмная
Нашы нівы і нашы сялібы,
І ўсім песьню пяе непрытомную,
Ў запацеўшые звонючы шыбы.

Ва ўсе сьцежкі блізкіе, далёкіе
Неспажыты уплўтаўся хвораст,
Сьцяг-прысады стаяць адзінокіе,
Агнецветны нявыгляне пораст.

Не заходзе, ідучы прысадамі,
Падарожны з далёкаго краю
З добрай весткай, з ласкавымі радамі,
Аб жыцьці-небыцьці не спытае.

Не заходзе ніхто к нам са сьветычам,
Як пажар, як агністае сонцэ,
Неразвейнаго, вечнаго свету чым
Аслабешай уліўбы старонцэ.

Ходзім, блудзім, снуем без прыстанішч,
Атпраўляем старые малітвы
На забытым самімі курганішчы
Дзе сьпяць сьведкі нявыйганых бітваў.

Адно ветрам асіны хістаюцца,
Дзе сном слава заснула незваным,
Ды круччо на пажыву злетаецца,
Судзіць суд над жыцьцём закаваным.

Гэй, ты, гэй! наша ночэнька цёмная,
Завагніся ты сонца пажарам,