Старонка:Son na kurgane.pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зноў ты, зноў ты непакоіш
Нашэ царства уладарства;
Зноў ламаці - думкі роіш -
Праўды нашай гаспадарства.

Вон адгэтуль, вон с парога!
Скарб над нашымі замкамі.
Вон, якой прышоў дарогай:
Скарб пілнуе цемра з намі.

Хто закон наш не ўшануе -
Я здаўлю таго прынукай:
Абручом такім спаўю я,
Як вужакай, як гадзюкай.

2-е відма.

Што тут робіш? Хто асьмеліў
Падыйсьці пад хорам гэты?
За праступ такі на дзеле
Даць атказ свой мусіш мне ты.

Не на сьмешкі, не на жарты
Мы вартуем гэтых зломаў.
Скарб пад нашай схован вартай -
Не дадзім чапнуць нікому.

Вон адгэтуль на заўсёды!
І не важся ступіць кроку:
Усе выходы і ўходы
Наша мае страж на воку.

А хто варты не ўшануе,
Я здавлю таго прынукай:
Абручом такім спаўю я,
Як вужакай, як гадзюкай.