Старонка:Son na kurgane.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

1-я русалка.

І навеім яму,
Пакуль сонцэ зірне,
Казку долі яго.

1-я і 3-я русалка, (разам).

Што?

1-я русалка.

Сон на Кургане́.

Усе тры, (разам).

Гу-ля-ля, гу-та-та!
Пакуль сонцэ зірне,
Загадаем яму
Сьніці на кургане́.

(Садзяцца: дзьве - на абапал - у галаве, адна - у нагах. Ціха жаласьліва пяюць; шум лесу зліваецца з іх песьняй).

Сьпі, наш міленькі саколік,
Госьць наш не званы, не сланы!
Дням пагубляў ты даўно лік
Долі сваей не спынянай.

Мы над табою, мы - цені,
Поля і лесу начніцы, -
Казкай павеўнай асенім
Думкі твае злыбядніцы.

Гу-та-та, гу-ля-ля!
Казкай павеўнай асенім...

Сьпі, наш міленькі... Нікому
Гэткаго сну не ссылалі: