Старонка:Son na kurgane.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Будзеш ты дома, за домам,
Будзеш ты бліжэй і далей,

Сокалам вольным па сьвеце
Будуць павевы насіці;
Вогнікі ўгледзіш на цьвеце, -
Будуць табе іх гасіці.

Гу-та-та, гу-ля-ля!
Будуць табе іх гасіці.

Сьпі, наш міленькі!.. Далёка
Неба глухога сьвітаньне;
Будзе нялёгка, нялёгка,
Покі дзень новы настане.

Мы цябе тутка атулім
Ласкай сваёю і песьняй,
Песьняю - лю-лі, ой, лю-лі!
Гетак панадне, уцешне.

Гу-та-та, гу-ля-ля!
Гэтак панадне, уцешне...

Сьпі, наш міленькі!.. Вы, сосны,
Елкі, дубы і асіны,
Кіньце шумеці жалосна,
Пейце вясёлай часінай.

Выгляні, месяц беляны,
Сьветыч ад веку да веку,
Сьведкаю будзь неабманнай
Гэтаго сну чэлавека.