Старонка:Son na kurgane.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хацінка... сямейка...
Ах, сон, ты мой, сон!..

(Засыпае. Русалкі выходзюць з укрыцьця).

1-я русалка, (нахінаецца і угледаецца на Сама).

Ах, прыгожы які!

2-я русалка, (як і першая).

І які малады!

1-я русалка.

Як ён люба злажыў
Ручкі пад галаву!

2-я русалка.

Як снапок, гэтак лёг
Тут на мох, на траву!

3-я русалка.

Сам сябе усяго
У клубочэк сагнуў;
Як атпаўшы лісток,
Як нябошчык заснуў.

Усе тры, (разам).

Ха-ха-ха! як лісток,
Як нябошчык заснуў!

2-я русалка.

Цяпер сядзем пры ім,
Як тры кветкі ў вакне;
Ціха так, каб не знаў -
Ці на яве, ці ў сьне.