Старонка:Son na kurgane.pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

С-пад пня выбег заяц
І ў гушчу пабег, -
А гэткі быў белы,
Як вапна, як сьнег.

Лізнула гадзюка
Хвастом каля ног,
Пабегла і недзе
Схавалася ў мох.

Ах, болей хадзіць, так
Блудзіць не магу!..
І сон не астаўся
Сабой у даўгу.

Пара атпачыці,
Дыхнуці пара,
Хутчэй мо' на небе
Узойдзе зара.

(Садзіцца на кургане).

Ах, як тут выгодна! -
Узгор, як пакой -
Мох, лісьця, чарнобель, -
Лес над галавой.

Ах, ах, як-жэ слаўна
Тут можна заснуць!

(Прыслуховаецца).

А ўсё нейкі шорах
Як чуць, так і чуць...

(Відам салавее).

Ох, муцяцца думкі,
Павекі - як звон!..