Старонка:Son na kurgane.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Каб другі раз ня йсьці,
Перайшоў ужо дзе.

Усе тры, (разам).

Прыдзе, прыдзе сюды,
Хоць-бы млеў, хоць-бы чэз,
І засьне, ах засьне,
Як-бы ноч, як-бы лес.

1-я русалка.

Стойце! чую трэск я.

2-я русалка.

Ўжо ідзе.

3-я русалка.

Ах, як кот!

Усе тры, (разам).

А цяпер хто куды!
Песьні ў ход! чары ў ход!

(Разбегаюцца, толькі у паблізасьці чуваць с трох старон іхні хохат і — «гу-ля-ля, гу-та-та»).

Сам, (змучыуся, чуць ідзе).

Ўжо змогся саўсім я,
Змагла мяне цьма,
А сьцежкі-пуцінкі
Німа, як німа!

Спаткаў і ваўка ўжо —
Зуб ляскаў аб зуб;
Сава праляцела
І села на дуб.