Старонка:Son na kurgane.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І з запазухі ўсе
Грушы кучай стук-стук!

Не зьбераў, паляцеў, -
Уцекаў, як быў дуж.
А я ў хохат, у сьмех
І с хлапца і з ігруш.

Ах, як сьмешна было!
Як сьмеялася я!
Гу-ля-ля, гу-та-та!
Гу-та-та, гу-ля-ля!

Усе тры, (разам).

Ах, як сьмешна было!
Ну, яна, ну семья!
Гу-ля-ля, гу-та-та!
Гу-та-та, гу-ля-ля!

3-я русалка, (адчэпліваецца і снуе па кургане).

Ах, і здарыўся мне
Так-жэ сёлета сьмех
Пільнавала лажка,
Дзе быў блізка начлег.

Траўка ладна ужо
Ад зямлі адышла
І панаднай была
Для каня, для вала

Меў на воку яе,
Як хто толькі зірнуў;
Аж сьмельчак раз адзін
Так яе не мінуў.

Ночкай цёмна было,
Як на дне у вадзе;