Старонка:Son na kurgane.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Гу-ля-ля, гу-та-та!
Гу-та-та, гу-ля-ля!

Усе тры, (разам).

Ах, як сьмешна было!
Ну, яна, ну семья!
Гу-ля-ля, гу-га-та!
Гу-та-та, гу-ля-ля!

2-я русалка, (атчэпліваецца і садзіцца пад дзерэвам).

Ўжо недаўна было;
Пільнавала ў ваўсе
Так я грушу адну, —
Бач, хлапца к ей нясе.

Абарваны такі,
Адно зрэбье на ім;
Босы быў і усім
Тросся целам худым.

Як да йгрушы дабег,
А ўжо быў на ей плод,
Зірнуў, плюнуў ў руку,
І на йгрушу — як кот.

Як да верху далез,
Давай дзіч тую рваць,
І за пазуху ўсё
Напіхаці, хаваць.

А я тут галінкой
Па камлі грушы хлоп!
Ды вось як: сучком трэсь! (паказвае)
Зляцеў хлопец, як сноп.

Лятучы, зачапіў
Кашулёнаю сук,