Старонка:Son na kurgane.pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

18 

Хмары месяць зьвялі,
Зоркі так-жэ нідзе.

Я ў травіцы сяджу:
Бачу, нейкі бедак
На худзенькім кані
Патцікаецца так.

Сядзіць конна, а ўвесь,
Як асіна, дрыжыць;
Падабраўся к лажку,
Як сава, ўкруг глядзіць.

Конь прыпаў да травы
І са смакам скубе:
Вельмі голадзен быў —
А я шась так сабе! (паказвае).

А конь скок! ды на ўцёк
У ваўсе капыты.
А ездак аб зямлю…
Ўстаў паплёўся ў кусты.

Адну толькі нагу,
Як калеку, валок,
А я ў хохат, у сьмех…
Такі сьмешны быў скок.

Усе тры, (разам).

Ах, як сьмешна было!
Ну яна, ну сям’я!
Гу-ля-ля, гу-та-та!
Гу-та-та, гу-ля-ля!

1-ая русалка.

Але-ж дзе, але дзе
Гэты наш маладзён?