Старонка:Son na kurgane.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Сам, (выходзе, разгледаючыся).

Хаджу і блуджу я
Ўжо колькі гадзін
І, дзе ні ступлю я,
Не бачу пуцін.

Дубы ды хваіны,
Бярозы, вязы;
Скрыгочуць асіны,
Шыпяць верасы.

Кругом нейкі шорах,
Жуда, пустата;
Па долах, па ўзгорах
Легла цемната.

То нешта сьмяецца,
То нешта пяе,
То кліча, здаецца,
То тут-жэ снуе.

Гоп, гоп! Не чуваці!...
Атказу німа.
Ой, пушча, ой, маці!
Ты зводзіш здарма.

Ох, зводзіш здарма ты,
Наслаўшы ламоў!
Я траплю да хаты,
Я траплю дамоў!

(Пашоў далей, разгледаючыся).

Русалкі, (выбегшы зза кустоў, разам).

Ха-ха-ха, вось так госьць,
Як з зямлі, як с травы!