Старонка:Son na kurgane.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Чэлавек, як і ёсьць -
З галавой і жывы.

Ці сюды, ці туды,
Ад калоды, ад пня.
Ўжо ня выйдзе ад нас
Аж да белаго дня.

Гу-та-та, гу-ля-ля!
Аж да белаго дня!

1-я русалка, (чэпляючыся ізноў за сук валасамі).

Як люблю я, люблю
Гутатацца вось так!
Як-бы дзе на градзе
Зацьвітаючы мак.

Помню гэта было
На зямлі між людзьмі:
Як любіла-ж яго
Сэрцэм, думкай сваймі!

Як бажыўся ён мне,
Што так любе і ён.
Сколькі ночэк зьвялі,
Сон ішоў нам ня ў сон.

Сон быў гэта, ах, сон.
Зноў зіма па вясьне:
Ён пашоў за другой,
Ён пакінуў мяне.

І тады, ах, тады
Адна сьцежка была -
Ці ў раку, ці ў пятлю...
Ну - ў пятлю я пашла.