Старонка:Son na kurgane.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Так калышэмся мы
Ад куста да куста...
Гу-та-та, гу-ля-ля!
Гу-ля-ля, гу-та-та!

(Чуваць затрашчэлі сухіе сукі ад нечыіх ног).

1-я русалка.

Ці вы чулі, ці не?
Штось трашчыць каля нас.

2-я русалка.

Чула так сама я,
Вось напроці, якраз.

3-я русалка.

Пэўне воўк, ці мядзьведзь,
Бо хто-ж гэткай парой?...
Як вядома, хадзіць
Яны любяць сюдой.

1-я русалка.

Стукат толькі дзьвюх ног.

2-я русалка.

Ну, і што-ж там за дзіў:
Ў госьці к нам чэлавек,
Не інакш, заблудзіў.

Усе тры, (разам).

Чэлавек, чэлавек!
Не здарма пелі мы.
А цяпер хто куды,
Як начніцы, як сны.

(Атчэпліваюцца і разбегаюцца).