Старонка:Son na kurgane.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

I

У Пушчы.

___

Восень. Ноч. Лес. Глуха шумяць, калыханые ветрам, елкі і сосны; скрыпяць асіны і бярозы: с шэлестам валіцца на зямлю трупя-жоўтае лісьце. Паміж трох адвечных дубоў -, мохам і гальлём усланы узгорак-курган над ім, зачапіўшыся валасамі за галіны дубоў, тры вісяць русалкі і калышуцца. З усей мясьціны вее бязлюдзьдзем, чарам і жудою.

Русалкі, (разам).

Гу-та-та, гу-ля-ля,
Гу-ля-ля, гу-та-та!
А сучка да сучка,
Ад куста да куста!

Ха-ха-ха! Вось яно,
Вось русалак жыцьцё;
Пушча - сосны, дубы, -
Вось і царство усё.

Жывём самі сабой,
Самі ўмеем мы жыць, -
Ніхто есьць не дае,
Не дае ніхто піць.

Днём ляжым, днём маўчым,
Як ня жывы мы днём,
А як ночка прышла -
Мы жывём, мы пяём.