Перайсці да зместу

Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ваюцца да вагонаў, расьцягваюцца ў доўгі ланцуг і зьнікаюць у сярэдзіне вагонаў. Далёка сьвішча лёкомотыва і выкідае клубкі сівага дыму. Яна дыхае цяпер, як дзівачны дракон, і выпушчае пад сябе струі пары. Плач і хліпаньні жанчын мацнеюць. Адны з іх затуляюць вочы хвартухамі, другія выцягваюць рукі да вагонаў. Чуюцца галасы.

— Бывай здароў, Бартэк! — крычыць Магда. — Глядзі, ня лезь туды, куды цябе не пашлюць. Хай сьцеражэ цябе Маці Божая… Бывай здароў! О, Божа!..

— Наглядай за гаспадаркаю, — кажа Бартэк.

Раптоўна вагоны здрыгануліся і паехалі.

— Дык помні, што ў цябе жонка і дзіця! — гукнула Магда, йдучы кадя вагона. — Бывай здароў, у Імя Айца і Сына і Сьвятога Духа. Бывай здароў…

Цягнік пасоўваўся ўсё шпарчэй і адвозіў ваякоў з Пагнэмбіна, з абедзьвюх Кшывдаў, з Нядолі і Мізэрова.