Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

маўчыць і сумны, як ноч. Яму спамінаецца ляндрат.

∗          ∗

Дзень выбараў падходзіць бліжэй і, нарэшце надходзіць. Пан Яжынскі пэўны ў перамозе. У Пагнэмбін зьяжджаюцца суседзі. Выбаршчыкі з ваколічнае шляхты, ўжо кінуўшыя свае голасы, вяртаюцца з места і спыняюцца ў Пагнэмбіне, чакаючы весткі аб рэзультаце выбараў. Вестку гэтую падасьць ксёндз. Пасьля будзе палудзень, а ўвечары Яжынскія паедуць у Пазнань, а пасьля ў Бэрлін. Некаторыя вёскі з выбарчага вокругу галасавалі ўчора. Сягоньня будзе вядомы аканчальны рэзультат. Аднак-жа ўсе сабраныя блізу што пэўныя ў спагадным канцы выбараў. Пані Яжынская хаця крыху й ірытуецца, але ўсё такі мае поўную надзею і гэтак ласкавая да гасьцей, што ўсе прызнаюць, што пан Яжынскі знайшоў у Каралеўстве Польскім у поўным сэнсе слова скарб. Тымчасам гэты скарб ня можа сядзець спакойна на адным месцы, перабягае ад гасьця да гасьця і змушае кожнага сто разоў запэўняць яе, што яе муж будзе выбраны. Па праўдзе яна не зухаватая і не для пыхі хоча быць паняю пасьліхаю, але ў яе зьявілася думка, што ёй і мужу надходзіць час выпаўніць важную місію. Сэрца ў яе стукаціць таксама моцна, як і падчас вясельля, і яе прыгожы твар зьзяе радасьцю. Спрытна лявіруючы сярод гасьцей, яна падходзіць да мужа, цягне яго за рукаў і з чароўнаю усьмеш-