Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— О, дарагая панечка! — выгуквае баба, — мая ты красулечка, мая ты ягадка! — і цалуе яе рукі.

Бартэк, згодна з пастановаю, падае ёй да ног; малы Франэк спачатку цалуе яе ў руку, а пасьля суне палец у рот і з нязвычайным зьдзіўленьнем аглядае прыбыўшую.

— Я спадзяюся, — кажа пасьля прывітаньняў маладая пані, — я спадзяюся, Бартэк, што вы будзеце галасаваць на карысьць майго мужа, а не на карысьць Шульбэрга.

— О, мая зорка! — выгуквае Магда, — хто-ж будзе галасаваць на карысьць Шульбэрга! Няхай ён спруцянее! (Пры гэтым яна цалуе паню ў рукі). Вы ўжо мне даруйце, але калі чалавеку прыходзіцца гаварыць аб немцах, дык трудна ўтрымацца ад моцнага слаўца.

— Муж мне казаў, што ён дасьць вам грошай на тое, каб вы маглі аддаць доўг Юсту.

— Хай багаславіць Бог вашага мужа! — кажа Магда, а затым зьвяртаецца да Бартэка: — Чаго стаіш, як пень?.. Ён, панечка, надта неразгаворчывы.

— Значыцца, вы будзеце галасаваць на карысьць майго мужа? — пытаецца пані Яжынская, — ці-ж ня праўда? Вы палякі і мы палякі — будзем падтрымліваць адны адных.

— Я яму галаву скруціла-б, калі-б не галасаваў! — заўважае Магда. — Ну, чаго стаіш, як пень? Ён страшэнна неразгаворчывы. Ды варушыся-ж!

Бартэк ізноў цалуе паню ў руку, але ўсё