Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

афіцароў. Бартэку зараз-жа ўспомнілася вайна і вайсковая дысцыпліна. Тыя глядзелі на яго з пыхаю й пагардаю, як і належыць глядзець прускім афіцаром на простага жаўнера і польскага мужыка. Бартэк стаяў, стрымліваючы дух, а ляндрат нешта казаў загадным тонам. Ен не прасіў, не ўгавараваў, але загадваў, пагражаў. Ляндрат заявіў нашаму рыцару, што ў Бэрліне памёр пасол і праз гэта на яго месца будуць выбіраць іншага.

— Du, polnisches Vich (Ты, польская жывёла) папрабуй толькі галасаваць на карысьць пана Яжынскага, папрабуй!

Афіцэры ў гэтую мінюту грозна насунулі бровы і адзін з іх сьледам за ляндратам паўтарыў: „папрабуй!“ У пераможніка дух замёр. Пачуўшы, нарэшце, пажаданае: „ідзі вон!“, ён зрабіў паўзварот налева, і выйшаўшы на вуліцу, з палягчэньнем уздыхнуў. Яму было загадана галасаваць на карысьць Шульбэрга з Вялікае Кшывды. Над загадам Бартэк не задумваўся, бо думкі яго былі занятыя іншым. Ен цешыўся з волі, з насалодай пазіраў на загоны сьпеўшага збожжа і з насалодаю ўслухваўся ў шамаценьне каласоў. „Ах! добра цяпер на сьвеце — думаў змучаны жаўнер — вельмі добра. І да Пагнэмбіна ўжо недалёка“.