Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Х.

Выбары! выбары! Пані Яжынская цалком занята імі, ні аб чым іншым ня думае, не лятуціць і не гаворыць, як толькі аб выбарах.

— Вы — вялікі палітык, — кажа ёй сусед-шляхціц, цалуючы яе маленечкія ручкі, а вялікі палітык чырванее і з чароўнаю усьмешкаю адказвае:

— О, мы агітуем, наколькі магчыма!

— Ваш муж будзе паслом, — з няпэўнасьцяй заўважае шляхціц, а „вялікі палітык" адказвае:

— Я вельмі хацела-б гэтага, хаця тут справа йдзе ня толькі аб маім мужу, — пры гэтым вялікі палітык ізноў непалітычна чырванее, — але… але аб будных інтарзсах нашага народу.

— Вы — сапраўдны Бісмарк! далібог! — выгуквае шляхціц дый зноў цалуе маленечкія ручкі, а пасьля абое пачынаюць радзіцца датычна агітацыі.

Шляхціц бярэ на сябе Ніжнюю Кшывду і Мізэраў (Вялікая Кшывда страчана, таму што ёю ўладае нейкі Шульбэрг), а пані Яжынская замерваецца заняцца перш за ўсё Пагнэмбінам. Яна вельмі ірытуецца, але ўсё-ж часу дарма не марнуе і штодня бывае ў вёсцы. Па дарозе туды пані