Перайсці да зместу

Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

VIII.

Справа прыняла сур’ёзны зварот. У нямецкіх газэтах зьявіліся вельмі чулыя артыкулы аб прасьледаваньнях мірнага нямецкага насяленьня барбарскаю цёмнаю масаю, падбухторванаю антыўрадоваю агітацыяй і рэлігійным фанатызмам. Бэгэ зрабіўся рыцарам. Ён, ціхі, ласкавы настаўнік, сеяўшы прасьвету на далёкіх акраінах дзяржавы, ён сапраўдны місіянэр культуры сярод барбараў, першы ўпаў ахвяраю непарадкаў. Нашчасьце, за ім стаяць мільёны немцаў, якія не пазволяць, каб і г. д.

Бартэк ня ведаў, які гром зьбіраецца над яго галавою. Наадварот, ён чакаў спагаднага рэзультату і быў пэўны, што выйграе справу ў судзе. То-ж Бэгэ пабіў яго дзіця і першы ўдарыў яго самога, а пасьля на яго напала гэтулькі колёністых. То-ж павінен ён быў бараніцца. Да таго-ж яму разьбілі галаву каменем. І каму? Яму, якога прозьвішча гэтак часта ўспаміналася ў прыказах, яму, які выграў бітву пры Гравэлёце, які гаварыў з самім Штэйнмэцам, які быў надараны гэтулькімі знакамі ад’значэньня! Яму здавалася проста немагчымым, каб немцы ўсяго гэтага ня