Перайсці да зместу

Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ведалі і гэтак яго скрыўдзілі, як таксама яму здавалася немагчымым, каб Бэгэ мог казаць пагнэмбінцам, што цяпер немцы будуць душыць іх за тое, што яны, пагнэмбінцы, гэтак адважна біліся з французамі. Але што датычыць сябе, дык Бартэк быў пэўны, што суд і ўрад абароніць яго. Там-жа ведаюць, хто ён такі і што рабіў на вайне. Ды хоць-бы і той самы Штэйнмэц абароніць яго. Гэта-ж ён цераз гэтую вайну зьбяднеў і ў даўгі залез, і ня могуць-жа ж яму адмовіць ў справядлівасьці.

Тымчасам у Пагнэмбін прыехалі па Бартэка жандары. Яны відочна чакалі страшэннага спраціўлевьня, таму што іх прыехала аж пяць чалавек і ўсе з набітымі стрэльбамі. Яны памыліліся: Бартэк навет і ня думаў спраціўляцца. Яны сказалі яму сесьці ў брычку: ён сеў. Толькі Магда згубіла надзею і так і паўтарала:

— На якога чорта трэ’ было табе гэтак ваяваць з французамі. Вось табе й награда!

— Ціха, дурная! — адказваў Бартэк і па дарозе весела ўсьмехваўся праходзіўшым.

— Я ім пакажу, каго яны скрыўдзілі, — крычаў ён з брычкі.

І са сваімі крыжамі на грудзёх наш Бартэк ехаў на суд, як трыумфатар.

І праўда, суд аказаўся да яго літасьцівым. Там прызналі істнаваньне лагодзячых віну акалічнасьцяў, і Бартэк быў засуджаны толькі на тры месяцы вастрогу.

Апрача таго яго засудзілі да штрафу ў сто