парадзіш — гэткая доля, трэба йсьці. Бартэк абняў бабу, пасьля свайго дзесяцьгадовага сына Франка, затым плюнуў, перажагнаўся і выйшаў з хаты, а Магда за ім. Яны разьвітваліся не асабліва далікатна. Жонка і сын плакалі. А Бартэк толькі паўтараў: «ну, будзе, будзе», — і гэтак яны выйшлі на дарогу. Толькі тут яны ўбачылі, што ўва ўсім Пагнэмбіне адбывалася тое самае што ў іх. Уся вёска высыпала на дарогу, якая была завалена прызаўнымі. Усе йдуць да найбліжэйшае чугуначнае станцыі, а бабы, дзеці, старыя і сабакі праводжваюць іх. Прызваным цяжка на сэрцы, сярод іх ёсьць ужо некалькі п’яных, некаторыя хрыплымі галасамі сьпяваюць песьні.
Дзе-хто з немцаў — пагрэмбінскіх колёністых — сьпявае ад страху Wacht am Rhein. Увесь гэты натаўп, пярэсты і рознае масьці, сярод якога блішчаць штыхі жандароў, і крыкам і гоманам праходзіць праз вёску. Бабы трымаюцца з асваіх мужыкоў "жаўнераў " і плачуць: нейкая бабулька пагражае кудысьці ў прастор кулаком. Іншая з бабаў кляне: «хай пакарае вас Бог за нашыя сьлёзы». Чуваць воклікі: «Франэк! Каська! Юзік! бывайце здаровы». Сабакі брэшуць. Разьлягаецца гук звана. Ксёндз чытае пацеры за паміраючых, бо гэта-ж ніводзін з тых, што йдуць цяпер на станцыю, ўжо ня вернецца. Вайна бярэ іх усіх, але ня ўсіх аддае. Плугі паіржавеюць на палёх, таму што Пагнэмбін абвясьціў вайну Францыі. Пагнэмбін ня мог памірыцца з перавагаю ўплыву Напалеёна Ш-га, ўзяў блізка да сэрца пытаньне аб кандыда-