Перайсці да зместу

Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Што такое?

— Сьпіш!?

— Не…

— Слухай! Я баюся… Кажы, што хочаш, але я буду маліцца…

— Маліся…

— Ойча наш, Які знаходзішся на небе, хай сьвяціцца Імя тваё, хай прыйдзе царства Тваё…

Раптам плач перарывае словы маладога палоннага… але ўсё яшчэ чуецца перарыўчаты голас:

— Хай будзе… воля… Твая…

Бартэка апаноўвае страшэнны неспакой, дух сьпіраецца ў грудзёх. О, Божа! Ён ўжо ня вытрывае далей! Яшчэ мінюта і скажа палонным: „Я ваш, ратуйцеся“… пасьля праз вакно… ў лес… Хай будзе, што будзе.

Раптам каля прымна чуваць роўныя крокі. Гэта йдзе патруль.

Адбываецца зьмена вартаўнікоў.

На другі дзень з раніцы Бартэк быў п’яны. І ў чародны дзень таксама…



Цераз нейкі час пачаліся новыя паходы, баі… і мне прыемна паведаміць, што рыцар наш дайшоў да роўнавагі. Пасьля тае ночы, ён толькі крыху прыладзіўся да гарэлкі, ў якой часамі можна знайсьці забыцьцё. Хаця… ў баёх Бартэк зрабіўся яшчэ болей жорсткім, як дасюль.