Перайсці да зместу

Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

VI.

Прайшло яшчэ некалькі месяцаў. Была ўжо вясна. У Пагнэмбіне ў садох цьвілі вішні, на полі зелянеў хлеб. Адзін раз Магда, седзячы перад сваею хатаю, скрабала на палудзень бульбу, якая сваім выглядам болей падходзіла для быдла, чымся для людзей. Але пара была вясьняная, і ў Пагнэмбін крыху залезла бяда. Гэта відаць было па счарнеўшым і клапатлівым твары Магды. Быць можа, для таго, каб крыху забыцца, жанчына час ад часу заплюшчала вочы і сьпявала песьню.

На чарэшнях шчабяталі вераб’і і быццам хацелі заглушыць яе голас, а яна, пяючы, задумліва паглядала то на спаўшага на сонцы сабаку, то на дарогу, то на сьцежачку, якая вяла да дарогі цераз агарод і поле. Быць можа, Магда й таму яшчэ паглядала на сьцежачку, што яна цягнулася нацянькі да чугуначнае станцыі, і якраз здарылася, што ў гэты дзень яна глядзела не дарма. У аддаленьні паказалася нейкая фігура. Магда пачала, прыглядацца, але сонца гэтак моцна сьвяціла, што нельга было разглядзець. Лысы, аднак-жа, прачхнуўся, задраў галаву і пачаў прыслухвацца. У той-жа самы час да вушэй Магды