Перайсці да зместу

Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

баіцца. Ногі ў яго дрыжаць, стрэльба здаецца страшэяна цяжкаю, і нешта яго душыць, быццам сьлёзы. Яму шкада Магды, але і гэтага маладога палоннага гэтак шкада, што ён ня можа ўправіцца з сабою.

Часамі Бартэку здаецца, што ён сьпіць. Тымчасам вецер мацнее, і ў шуме яго ўсё часьцей чуюцца дзіўныя галасы.

Раптам у Бартэка пад каскаю ўсталі валасы…

Яму здаецца, нібыто, недзе там у глыбіні цёмнага бору, нехта стогне і паўтарае: у нас, у нас!

Бартэк здрыгвае і, каб апрытомнець стукае ложаю аб падлогу.

Ён прытамнее… Аглядаецца. Палонныя ляжаць у кутку, лямпа мігаціць, вецер вые, усё ў парадку.

Сьвятло цяпер шчодра падае на твар маладога палоннага. Сапраўды, гэта твар дзіцяці або дзеўчыны. Вочы яго заплюшчаны, галава спачывае на саломе, і ўжо цяпер ён здаецца няжывым.

Ніколі ў жыцьці Бартэк ня чуў гэткага нязвычайнага жалю. Да горла яму падходзяць сьлёзы.

Тымчасам старэйшы паварочнаецца на бок і кажа:

— Дабранач, Уладыславе…

Надходзіць ціша. Праходзіць гадзіна, з Бартэкам, сапраўды, нешта нядобра. Вецер іграе, як пагнэмбінскі арган. Палонныя спакойна ляжаць, але хутка малодшы з натугаю ўстае і кажа:

— Карусь!