Перайсці да зместу

Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Але. Я думаў: паб’юць немцаў, а тады пазнанскім паляком будзе лепей.

— І я так думаў. А цяпер…

Стары махнуў рукою і яшчэ нешта сказаў, але значна цішэй, так што словы яго заглушыў вецер. Ноч была халодная. Час ад часу йшоў дробны дождж, недалёка шумеў лес, чорны як цень, у коміне выў вецер. Лямпа, вісеўшая высока над вакном, асьвятляла мігаўшым сьвятлом хату, але стаяўшы тут-жа каля вакна Бартэк быў у цемнаце.

І, можа быць, і лепей, што палонныя ня бачылі яго твару. З мужыком рабілася нешта дзікае. Спачатку яго ахапіла зьдзіўленьне, і ён вырачаў вочы на палонных, стараючыся зразумець, што яны гавораць. Яны прыйшлі біць немцаў, каб пазнанскім паляком было лепей, а ён біў французаў, каб пазнанскім паляком было лепей. І вось заўтра гэтыя палонныя будуць расстрэляны. Што гэта такое? А ці не загаварыць з імі? Ці не сказаць ім, што ён іхні зямляк, з аднае айчыны, што яму шкада іх. Але што ён ім скажа? Хіба-ж ён іх выратуе? То-ж і яго расстраляюць. Ой, страшна. Што з ім робіцца? Яго схапляе гэткае моцнае пачуцьцё жалю да палонных, што ён ледзь стаіць на сваім пасту.

Нейкая страшэнная туга налятае на аго аднекуль здалёк, з Пагнэмбіна. Невядомы госьць ў жаўнерскім сэрцы — шкадаваньне крычыць яму: „Бартэк! выратуй сваіх, то-ж гэта свае“ і сэрца рвецца да дому, да Магды, у Пагнэмбін, і гэтак