Перайсці да зместу

Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цяпер пачаў шпарка асвойвацца з гэтаю моваю. Аднак такі, ў палку яго звалі ein polnischer Ochs, і толькі грамада яго крыжоў і страшэнныя кулакі баранілі яго ад крыўдных жартаў. Але пасьля некалькіх баёў новыя таварышы пачалі адносіцца да яго з пашанаю, і ён пакрысе зжыўся з імі. У рэшце ўсяго яны ўжо лічылі яго сваім, дзеля таго, што ён пакрыў славаю ўвесь полк. Бартэк заўсёды лічыў-бы для сябе за зьнявагу, калі хто- нібудзь назваў-бы яго немцам, але затое сам сябе ў процістаўленьне французам называў ein Deutscher. Яму здавалася, што гэта нешта інакшае, і пры гэтым ён не хацеў, каб на яго глядзелі горш, як на іншых. Але вось здарыўся выпадак, які даў-бы яму шмат матар’ялу для думак, калі-б толькі наагул думаньне было лёгкім для гэтага рыцарскага розуму. Аднаго разу некалькі кампаніяў яго палку былі пасланы проці вольных стральцоў. Немцы зрабілі засадку і стральцы ў яе папаліся. Але гэтым разам Бартэк ня ўбачыў чырвоных кэпі, якія рассыпаліся пасьля першых стрэлаў, бо аддзел стральцоў складаўся са старых жаўнераў, рэшты нейкага загранічнага легіёну. Абкружаныя з усіх бакоў стральцы адчайна бараніліся і, нарэшце, кінуліся на ворага, каб штыхамі прабіць сабе шлях цераз апярэзаваўшае іх кола прускіх жаўнераў. Яны біліся гэтак знэргічна і мужна, што часьць іх прабілася праз войска. Стральцы не здаваліся ў палон, бо ведалі, які лёс чакае іх у падобным выпадку. Кампанія ў якой служыў Бартэк, захапіла ў палон толькі двух