Перайсці да зместу

Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яго не зрабілі унтэр-афіцэрам, аднак-жа ўсе лічылі першым шэрэнгоўцам у палку. Бартэк быў дысцыплінованы і меў сьляпую адвагу чалавека, які не здае сабе рахунку ў небясьпецы. Цяпер гэтая адвага не выплывала, як у першыя часы, са злосьці, — крыніцаю яе была цяпер жаўнерская практыка і вера ў сябе. Да таго-ж яго вялізарныя сілы вытрымоўвалі ўсялякія труды, паходы і нявыгоды. Людзі вакол яго хварэлі, худзелі, — ён адзін трымаўся бадзёра, толькі ўсё больш дзічэў і рабіўся ўсё болей жорсткім прускім жаўнерам. Зьмяніліся таксама й некаторыя яго разуменьні: Бартэк зрабіўся жаўнерам-патрыётам і сьлепа, як багоў, шанаваў сваіх начальнікаў. У чародным пісьме ён пісаў да Магды:

„Войтэка разарвала напаловы, на тое й вайна, разумееш? Ён быў дурань, таму што казаў, што французы гэта немцы, а яны французы, а немцы гэта нашыя“.

Магда ў адказ на абодвы пісьмы вылаяла яго, колькі ўлезла:

„Найдаражэйшы Бартэк, — пісала яна, — перад сьвятым аўтаром са мною павенчаны. Хай пакарае цябе Бог! Ты сам, паганец, дурань, калі разам з немцамі забіваеш каталіцкі народ. Хіба ты не разумееш, што немцы лютаране, а ты, каталік ім памагаеш? Табе хочацца вайны, доўбня ты, таму што на вайне можаш нічога не рабіць, а толькі біцца, піць, зьдзекавацца з людзей, ня трымацца посту ды паліць касьцёлы. А каб табе ў пекле гарэць за тое, што ты яшчэ хвалішея гэтым і не