Перайсці да зместу

Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

адступалі. Хутка Бартэк першы ўжо сядзеў на гармаце, як на пагнэмбінскай кабыле.

Але раней, чымся жаўнеры пасьпелі заўважыць яго на ёй, як ён ужо сядзеў на другой, каля якое зваліў штандарнага са штандарам.

— Гура! Бартэк! — гукнулі жаўнеры.

Перамога была поўная. Захоплена некалькі карцечніцаў. Адступаўшая француская пяхота на другім баку ўзгорка была абкружана прусакамі і злажыла зброю.

Бартэк падчас адступленьня французаў захапіў яшчэ адзін штандар.

Трэба было яго бачыць, калі ён змучаны, спацеўшы і ўмазаны ў кроў, сапучы, як кавалёў мех, сходзіў разам са сваімі таварышамі з узгорка, валакучы на плячох тры штандары. Побач з ім ішоў падрапаны Войтэк.

— Што-ж ты расказваў? — загаварыў Бартэк. — То-ж гэта чарвякі: ў іх няма ніякае сілы. Падрапалі мяне й цябе, як кацяняты, вось і ўсё. А ўжо каторага я стукнуў, дык той і выцягнуўся.

— Хто-ж ведаў, што ты гэткі адважны, — заўважыў Войтэк, які бачыў заслугі Бартэка і цяпер ужо глядзеў на яго саўсім інакшымі вачыма.

Але-ж хто ня бачыў гэтых заслугаў? Увесь полк і большасьць афіцэраў. Усе са зьдзіўленьнем паглядалі цяпер на гэтага вусатага вялізарнага мужыка з вырачанымі вачыма. „Ach verfluchter Polake!!“ — сказаў яму сам маёр, узяўшы яго за вуха, а Бартэк з радаcьці разявіў рот ад вуха да