праціўніка выйшлі на лоб, ён захрыпеў і выпусьціў з рук штандар.
— Гура! — крыкнуў Бартэк і, падняўшы штандар, замахаў ім ў паветры.
Вось гэты якраз падняты і апушчаны штандар бачыў зьнізу гэнэрал Штэйнмэц.
Але ён мог яго бачыць толькі адзін міг, таму што Бартэк зараз-жа гэтым самым штандарам рассадзіў нечую галаву, пакрытую кэпі з залатым шнурком.
Тымчасам таварышы яго кінўліся ўперад.
Бартэк на мінюту застаўся адзін. Ён садраў штандар, схаваў яго за пазуху і затым, ухапіўшы ў абедзьве рукі дрэўца, пабег сьледам за сваімі таварышамі.
Групы туркосаў, выючы нечалавечымі галасамі, беглі цяпер да стаяўшых на вяршыне ўзгорку гарматаў, а за імі беглі Мацеі, Бартэкі, Войтэкі, крычучы і б’ючы непрыяцеля штыхамі і ложамі.
Зуавы, стаяўшыя каля батарэі, сустрэлі і тых і гэтых агнём са стрэльбаў.
— Гура! — крыкнуў Бартэк.
Палякі кінуліся на батарэю каля якое ізноў закіпеў рукапашны бой. У гэтую мінюту другі пазнанскі полк прыбег на падмогу першаму. Дрэўца ад штандара ў магутных лапах Бартэка перавярнулася ў нейкую пякельную зброю. Кожны яго ўдар прабіваў дарогу ў стуленых радох французаў. Перапалох пачаў ахапляць зуаваў і туркосаў. У тым месцы, дзе біўся Бартэк, яны